1. АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ІВАЦЭВІЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА
Доўжык Ала Васільеўна
настаўніца пачатковых класаў
ДУА «Руднянская базавая
школа»
2013 г.
2. Пакуль дзіця не навучылася
чытаць хутка і свядома,
думаць і суперажываць
у час чытання, гэты працэс
будзе дастаўляць яму мала
радасці.
12. Ход гульні:
Карткі, на якіх запісаны
словы (на адваротным
баку-малюнак),кладуцца ў
два рады. Дзеці становіцца
ўздоўж радоў. Вядучы
павінен мячом выкаціць
картку і прачытаць
правільна запіс на ёй.
Дзеці кантралююць
правільнасць чытання па
малюнку.
18. “Выправі памылку”
1.На вачах у дзетвары
Крысу (крышу)
красяць маляры.
2.Ад самага ганку(ранку)
Нікога(нічога) не еў,
Хлеба ўзяў буханку
Намачыць пацеў(хацеў).
3.Воўк з лісою
Гусь злавілі,
Воўк з лісою
Гусь пілілі (дзялілі).
”Дрэва пазнання”
19.
20.
21. Ход гульні:
Даецца тэкст, яго
патрэбна прачытаць
з рознай
інтанацыяй:
як галодны чалавек,
як злы чалавек,
як сквапны чалавек
Саша еў сала,
а сала было мала.
Беглі мы з катом удвух,
Зачапіліся - і бух!
Вось дык злосная дарожка
Так падрапала мне ножку!
25. Зажурыўся лес шумлівы(арыгінал)
Янка Журба
Зажурыўся лес шумлівы,
Дрэвы жаласна шумяць.
На галінках, на сучочках
Зоркі-кропелькі вісяць.
Весяліцца лес шумлівы(перапр.)
Не шчабечуць ужо болей
Птушкі звонкія ў палях,
I не лётаюць вясёла
Матылёчкі на лугах.
Як шчабечуць навакола
Птушкі звонкія ў палях,
I як лётаюць вясёла
Матылёчкі на лугах.
Няма кветачак у полі,
Не красуе васілёк,
I не ззяе пазалотай
Поле жытняе здалёк...
Колькі кветачак у полі,
Як красуе васілёк,
I як ззяе пазалотай
Поле жытняе здалёк...
Весяліцца лес шумлівы,
Дрэвы радасна шумяць.
На галінках, на сучочках
Зоркі-кропелькі звіняць.