SlideShare una empresa de Scribd logo
1 de 10
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                       сайт http://3sektar.by/

                                                            Выпуск 10 (522)

                                                        (23 cакавіка 2012 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                             Сёння ў выпуску:

       Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае!.................................2
Пятая гарадзенская дыктоўка адбудзецца 24 сакавіка............................................2
Гродзенскі выканкам забараніў мітынг да 25 сакавіка.............................................3
На TVP выйшаў фільм пра Андрэя Пачобута..............................................................3
Першая акцыя ў межах «Школы добрых справаў»..................................................4
BY_HUB – першы крок зроблены................................................................................4
Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў.....................................................5
Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»..........................................6
"Грамадзянская Беларусь" шукае валанцёраў у Чэхію............................................7
Міжнародныя парламенцкія стыпендыі ...................................................................7
  .....................................................................................................................................8
     Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі                                            .......................................8
Міжнародная студэнцкая канферэнцыя...................................................................8
Творчы конкурс “Вольнае слова” ...............................................................................9
           Фотафестываль запрашае фатографаў...........................................................9
Piligrymka.by абвясціла конкурс.................................................................................9
Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў..............................................9
Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва.............................................................9
 Падзеі:
                                                                                    уверх


      Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае!
      Імпрэза адбудзецца 27-29 мая ў Гродне. Як і ў 2007 і 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца
грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.
       “Стартуй якасна” - такі лозунг сёлетняга Фэсту. Гэта заклік да журналістаў, якія робяць
першыя крокі ў прафесіі.
       Фестываль “Твой стыль” - адзіны фэст для маладых журналістаў, які праводзіцца у
Беларусі.
       У праграме імпрэзы плануюцца конкурс для пачынаючых журналістаў, майстар-класы і
прэзентацыі ад прафесіяналаў, выставы, кінапрагляды, канцэрт.
        Сталым партнёрам ў арганізацыі Фэствалю ў Гродне з’яўляецца грамадскае аб’яднанне
“Беларуская асацыяцыя журналістаў” (Мінск).
       Атрымаць больш інфармацыі пра Фестываль і заявіцца да ўдзелу ў ім можна на старонцы
Фестывалю.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                уверх


      Пятая гарадзенская дыктоўка адбудзецца 24 сакавіка
       Для дыктоўкі будзе абраны адзін з вершаваных тэкстаў Ларысы Геніюш, які прачытае
Генадзь Бураўкін.
       Як звычайна, напісанне агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Гродне будзе спалучана з
культурнымі імпрэзамі, салодкім пачастункам і невялічкімі прэзентамі для ўсіх удзельнікаў.
        Гэтым разам пасля дыктоўкі гродзенцаў чакае выступ Алеся Камоцкага і прэзентацыя двух
апошніх выданняў выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка”. Кнігу ”Ларыса Геніюш.
Лісты з Зэльвы” “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы” (ліставанні паэткі - 420 лістоў, 366 з якіх
публікуюцца ўпершыню,) прадставіць укладальнік Міхась Скобла. Сяргей Шапран прэзентуе кнігу
“Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў” – невядомыя раней творы пісьменніка, нататнікі за 1957 – 1972
гады – матэрыялы гродзенскага перыяду жыцця Быкава, што захоўваюцца ў малодшага сына
пісьменніка.
        Дыктоўка распачнецца ў 14 гадзін па адрасе: вул.Будзёнага 48а, зала ва ўнутраным
дворыку.
       Арганізатары імпрэзы – выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” і Таварыства
Беларускай школы – абяцаюць мілую сяброўскую атмасферу і торт для ўсіх прысутных.
       Запрашаем усіх!
       Будзьма з мовай!

                                                                                               2
Сёння гарадзенскаму "Таварыству Беларускай Школы" прыйшоў апошні ліст з адмовай на
прадстаўленне памяшкання для правядзення беларускай дыктоўкі.
       Яшчэ ў лютым старшыня таварыства Таццяна Канопкіна, накіравала лісты ў гарвыканкам,
Міністэрства адукацыі і Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы спаслаўшыся на план
мерапрыемстваў Савета Міністраў па папулярызацыі кніг на беларускай мове і пашырэнню
ўжывання роднай мовы сярод насельніцтва, але памяшканне так і не знайшлося.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                               уверх



      Гродзенскі выканкам забараніў мітынг да 25 сакавіка
        Гарвыканкам нарэшце даслаў афіцыйнае рашэнне за подпісам намесніка старшыні
Ірыны Сенчанковай заяўнікам правядзення мітынгу ў Гродне.
        У адрозненне ад сталіцы, святочнае мерапрыемства на Дзень Волі ў горадзе над Нёманам
забаронена.
        У сваёй адмове мясцовая ўлада бюракратычна спасылаецца на невыкананне заяўнікамі
часткі 4 артыкулу 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы
Беларусь”.
         Адзін з заяўнікоў мітынгу праваабаронца Уладзімір Хільмановіч адзначае, што такое
рашэнне гарвыканкаму не стала нечаканасцю:
        “Гарадзенская ўлада ўжо даўно і яскрава засведчыла сваё негатыўнае стаўленне да
нацыянальных каштоўнасцяў Беларусі, да вялікіх гістарычных датаў. Што датычыць самога зместу
адмовы, то яна сфармулявана па прынцыпе “нельга, таму што нельга”.
        Як адзначае праваабаронца, з адмовы выразна бачна неэтычная фармулёўка чыноўнікаў у
афіцыйным адказе грамадзянам:
        “Можна толькі здагадвацца, што гарвыканкам мае на ўвазе. Калі тое, што заява пададзеная
не ў адпаведны тэрмін, то гэта не так – у адпаведнасці з Законам яна была пададзеная заказным
лістом 7 сакавіка, у вызначаны заканадаўствам тэрмін. Словам, абсалютна некарэктная адмова”.
       Паводле http://t-styl.info

                                                                                         уверх



     На TVP выйшаў фільм пра Андрэя Пачобута
       Аўтары стужкі – гродзенскі сябра ГА “БАЖ” Ян Роман і супрацоўнік польскага
тэлебачання Томаш Януліс. 19-хвілінны фільм называецца "Skazany na polskość", што значыць
“Асуджаны да польскасці”.
       - Назва фільма абыгрываецца, - расказаў Ян Роман службе маніторынгу БАЖ. - "Skazany na
polskość" і "Skazany za polskość": польскаць прысуд і віна Пачобута адначасова”.
       У фільме Андрэй Пачобут расказвае пра свой журналісцкі шлях, дзейнасць у польскай
супольнасці. Бацька журналіста Станіслаў Пачобут апавядае пра род Пачобутаў-Адляніцкіх.
        Сярод герояў стужкі - сябры БАЖ Анджэй Пісальнік, Ігар Банцар, а таксама палітык
Аляксандр Мілінкевіч і лідаркі “Саюза палякаў на Беларусі” Анжаліка Борыс і Анжаліка Арэхва.
        Прэм’ера фільма адбудзецца 24 сакавіка на канале “TVP Białystok” у 17.50 па польскім
часе.
        Трэйлер да фільма пра А. Пачобута з сайта TVP
       Паводле http://t-styl.info
                                                                                                3
 уверх


      Першая акцыя ў межах «Школы добрых справаў»
        Рэчы для аддзялення дзённага знаходжання маладых інвалідаў, кнігі для дома
ветэранаў, вопратка для бяздомных і іншых людзей, якія маюць у ёй вострую патрэбу – усё гэта
было перададзена 23 сакавіка слухачамі «Універсітэту Залатога Веку».
       Удзел у акцыі па зборы кніг і рэчаў брала некалькі дзесяткаў слухачоў УЗВ.
       На працягу чатырох дзён яна сабралі каля 200 кніг (частка з іх будзе перададзена ў
бібліятэку гарадзенскай турмы), а таксама вялікую колькасць вопраткі і абутку.
       У межах «Школы добрых справаў» да канца вясны плануецца ажыццявіць яшчэ некалькі
дабрачынных акцый.
       «Школа добрых справаў» з’яўляецца неад’емнай часткай працы «Універсітэту Залатога
Веку», адной з мэтаў якога з’яўляецца сацыяльная актывізацыя сталых людзей.
      Паводле http://3sektar.by
                                                                                         уверх




     BY_HUB – першы крок зроблены
       Як выкарыстоўваць сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі на карысць грамадства – такой тэме быў
прысвечаны першы трэнінг у межах праграмы BY-HUB, які адбыўся 17-18 сакавіка ў Гродне.
       Удзельнікі трэнінга з Гродна і Мінска, Брэста і Гомеля вучыліся са спосабамі фармавання з
дапамогай інтэрнэта каманд для сваіх праектаў, знаёміліся з разнастайнымі тэхналогіямі пошуку
інфармацыі і інтэрнэт-платформамі, удасканальвалі свае ўменні працы ў сацыяльных сетках.
       BY_HUB – гэта новая праграма ГА «Цэнтр «Трэці сектар», накіраваная на стварэнне пляцоўкі
для абмену ідэямі і для зносін людзей, зацікаўленых у тэхналогіях інтэрнэту і эфектыўных
камунікацыях дзеля павышэння якасці жыцця грамадства.
       Навучальная частка праграмы ўключае ў сябе майстар-класы, лекцыі-гасцёўні, баркэмпы,
іншыя мерапрыемствы, якія будуць адпавядаць патрэбам і магчымасцям удзельнікаў.
       Заяўкі на ўдзел у першым трэнінгу ў межах праграмы падалі амаль 80 чалавек з розных
рэгіёнаў краіны. У сувязі з вялікай колькасцю заявак у красавіку адбудзецца яшчэ адзін падобны
трэнінг.
       Сачыце за інфармацыяй.
      Паводле http://3sektar.by
                                                                                         уверх




                                                                                               4
Абвесткі:
                                                                                      уверх



      Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў
       Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў
ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне
“Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой
стыль”.
       Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо
журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:
       Асноўныя намінацыі:
       “Маё пакаленне” - Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны праблемам, поспехам,
перспектывам людзей вашага пакалення.
       “Твой стыль” - Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет суразмоўцы, яго бачанне
мінулага, сучаснага і будучага.
       “Свет вачыма”- Лепшы фотаздымак, прысвечаны штодзённаму жыццю людзей у
канкрэтнай мясцовасці.
       Спецыяльныя намінацыі ад партнёраў Фестывалю:
       1.“Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Грамадская
культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!
       2. «Нестандартная Беларусь». Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”
       3. “Еўрапейская будучыня Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм
“Еўрабеларусь”
       4. «Беларускае мысленне і адукацыя». Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы
Ўніверсітэт”.
       5. Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі. Заснавальнік намінацыі –
сайт ampby.org
       6. “Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі”.Заснавальнік
намінацыі – Польскі часопіс пра медыі PRESS.
       7. “Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”.
Заснавальнік намінацыі – Таварыства “Зяленая сетка”.
       Апошні тэрмін - 1 мая.
       Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу - тут

                                                                               уверх




                                                                                            5
Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
        Ініцыятыўная група Клуба еўрапейскіх настаўнікаў, ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»,
Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» пры падтрымцы
Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія), Міжнароднага кансорцыюма
«ЕўраБеларусь», Офіса за дэмакратычную Беларусь (Бельгія) і ПАГА «Рух «За Свабоду»
запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў па гісторыі і сучаснасці
Еўрапейскага кантынента і пра культурна-гістарычныя сувязі Беларусі і Еўропы прыняць удзел
у Дзевятым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».
        Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж
школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы.
        Каманды-пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню,
Кіеў.
        Конкурс 2012 года будзе прысвечаны тэме «Еўрапейскія аб’яднанні: учора, сёння, заўтра».
        Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8–11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і
кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурса і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала могуць быць
выкарыстаны настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці
пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і
патрыятычных пачуццяў да сваёй краіны.
        Конкурс 2012 года праводзіцца ў два этапы:
        1.        Паўфіналы – плануецца правядзенне некалькіх рэгіянальных паўфіналаў
                  з удзелам заяўленых каманд. Месцы правядзення паўфіналаў будуць вызначацца
                  з улікам тэрытарыяльнага размеркавання каманд (напрыклад – Брэст, Гродна,
                  Мінск, Магілеў).
        2.         Фiнал (камандная гульня з удзелам пераможцаў паўфіналаў).
        Усе каманды–удзельніцы атрымаюць ад арганізатараў конкурсу памятныя дыпломы.
        Парадак правядзення і конкурсныя заданні паўфіналаў:
1. Прадстаўленне каманд (без ацэнкі);
2. «Гісторыя еўрапейскай інтэграцыі»: адкрыты тэст (з варыянтамі адказу);
3. «Пазнай краіну». З дапамогай сказаў-падказак, размеркаваных па ступені складанасці, трэба
будзе пазнаць некалькі краін ЕС. Найвялікшую колькасць балаў атрымае каманда, якая пазнае
большасць краін з выкарыстаннем меншай колькасці падказак;
4.«Ці ёсць будучыня ў Еўрапейскага Саюза?»: конкурс-разважанне (хатняе заданне). Крытэрыі
ацэнкі:
– Абгрунтаванасць тэзісаў (калі так, то чаму, калі не, то чаму);
– Лагічнасць і паслядоўнасць выкладання;
– Змястоўнасць, напоўненасць фактамі і прыкладамі;
– Арыгінальнасць дэманстрацыі;
– Рэгламент – 5 хвілін на выступ-разважанне.
5. Брэйн-рынг. Тэма: «Еўрааб’яднанні ў мінулым»;
6. Конкурс – сюрпрыз (на агульную эрудыцыю).
        Паважаныя сябры, калі Вы зацікаўлены прыняць удзел у конкурсе «Што я ведаю
пра Еўропу?», просім даслаць заяўку на ўдзел у паўфінале на электронны адрас
gken11@gmail.com , указаўшы:
        - Мясцовасць:
        - Навучальная ўстанова:
        - Кіраўнік каманды:
        - Узрост удзельнікаў каманды:
         -Кантакты: маб.тэл., mail:
                                                                                                6
Апошні тэрмін - да 9 красавіка.
      Паўфіналы конкурса плануецца правесці ў перыяд з 28 красавіка па 1 мая 2012 г.
      Дакладны дзень і месца правядзення спаборніцтва для кожнай каманды будуць
вызначаны пасля апрацоўкі ўсіх заявак да 20 красавіка.
      Транспартныя выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі, запланавана кава-паўза і агульны
абед пасля падвядзення вынікаў поўфінала.
      Паводле http://nastaunik.info

                                                                                 уверх

       "Грамадзянская Беларусь" шукае валанцёраў у Чэхію
       Чэская арганізацыя "Грамадзянская Беларусь" шукае валанцёра ў межах Еўрапейскай
валанцёрскай службы на перыяд верасень 2012 – чэрвень/жнівень 2013 у Празе (Чэхія) ва
ўзросьце ад 18 да 30 гадоў.
       Працоўная мова – ангельская.
       Абавязкі:
       - Лектарская дзейнасць для студэнтаў сярэдніх школ, паказ фільмаў і арганізацыя
 дыскусій.
       Мэта – пазнаёміць чэскіх школьнікаў з палітычнай сітуацыяй у Беларусі, гісторыяй,
 культурай, ладам жыцця.
       - Адміністратыўная дапамога офісу "Грамадзянскай Беларусі".
       Арганізатары аплочваюць дарогу, пражыванне, харчаванне, суткавыя выдаткі, курсы чэскай
мовы.
       Каб узяць удзел, неабходна даслаць CV і кароткі матывацыйны ліста (1 старонка) на
электронны адрас: info@civicbelarus.eu
       Апошні тэрмін падачы заявак - 10 красавіка.
       Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://ec.europa.eu/youth/youth-in-action-programme/
european-voluntary-service_en.htm
      Рассылка belngo.info

                                                                                уверх



      Міжнародныя парламенцкія стыпендыі
       Нямецкі Бундэстаг прапануе міжнародныя парламенцкія стыпендыі (IPS) на 2013 год
выпускнікам ВНУ з Беларусі - 5 месяцаў навучання ў берлінскім універсітэце і стажыроўкі ў
дэпутатаў.
       Стыпэндыя прадугледжаная для ўладальнікаў дыпломаў вышэйшых навучальных
установаў, якія цікавяцца палітыкай і актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю, а таксама
маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы. На момант пачатку праграмы прэтэндэнты мусяць
быць не старэйшымі за 30 год.
       Стыпендыяты змогуць прайсці 15-тыднёвую стажыроўку ў аднаго з дэпутатаў Бундэстагу.
На перыяд 5-месячнага знаходжання ў Берліне ўдзельнікі будуць залічаныя ва ўніверсітэт імя
умбальдта і атрымаюць магчымасць наведаць вучэбныя заняткі ў адным з трох берлінскіх
універсітэтаў.
       Стыпендыя ўключае выдаткі на праезд, пражыванне і медыцынскую страхоўку, а таксама
штомесячную суму на харчаванне.

                                                                                             7
Падрабязная інфармацыя пра неабходныя дакументы – на сайце:
http://www.bundestag.de/bundestag/europa_internationales/internat_austausch/ips/index.jsp
       Апошні тэрмін падачы заявак - 30 чэрвеня.
       Рассылка belngo.info (Паводле ampby.org)
                                                                                         уверх




                                                                 Не спазніся!
                                                                                   уверх


     Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі
       Украінска-беларуская праграма нефармальнай грамадзянскай адукацыі моладзі
“Майстэрня грамадзянскай актыўнасці” запрашае да ўдзелу моладзь з крытычным адкрытым
поглядам на грамадства і шчырым жаданнем садзейнічаць зменам да лепшага ў сваім
асяроддзі.
       Да ўдзелу ў 10-месячнай адукацыйна-практычнай праграме запрашаецца моладзь ад 18 да
25 гадоў, якая пражывае ў Беларусі і хоча змяніць сваё наваколле да лепшага.
       Задачай майстэрні з'яўляецца развіццё і навучанне моладзі праз рэалізацыю грамадскіх
ініцыятыў.
       Апошні тэрмін – да 25 сакавіка.
       З пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў па эл.адрасе info.by@maysternya.org .



                                                                                 уверх


       Міжнародная студэнцкая канферэнцыя
       Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у міжнароднай студэнцкай
канферэнцыі "Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі”, якая будзе праходзіць з 18 па
20 траўня ў Вільні, Літва.
       Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-лайн анкету, якая знаходзіцца па спасылцы:
http://bit.ly/ykhBpL
       Апошні тэрмін падачы заявак - 10 красавіка.
       Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю – на сайце: http://bit.ly/zsnlMM
      Рассылка belngo.info (паводле students.ehu.lt)
                                                                                 уверх




                                                                                             8
Творчы конкурс “Вольнае слова”
      Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашае калег да ўдзелу
ў штогадовым творчым конкурсе “Вольнае слова”.
      Апошні тэрмін – да 15 красавіка.
      Патрабаванні да афармлення матэрыялаў і падрабязнасці – тут
      Паводле http://baj.by
                                                                                       уверх


      Фотафестываль запрашае фатографаў
       Фатографы маюць магчымасць падаць заяўку на ўдзел у 9-м фотафестывалі Kaunas
Photo, які пройдзе ў верасні ў Літве.
       Мэта выставы – рэпрэзентаваць фота-ментальнасць сучаснага грамадства, прасачыць
адбіткі досведу праз сродкі масавай інфармацыі і мастацтва.
       Заяўкі прымаюцца на адрас festival@kaunasphoto.info
       Апошні тэрмін - да 15 красавіка.
      Паводле http://baj.by
                                                                               уверх



       Piligrymka.by абвясціла конкурс
       Пераможца атрымае цудоўную магчымасць стаць пілігрымам і наведаць базіліку
святога Пятра ў Ватыкане.
       Галоўная ўмова ўдзелу ў конкурсе – напісаць невялікае апавяданне на тэму: “Што шукае
пілігрым?”, прыкладна на 4-6 тысяч знакаў. Апавяданне мусіць быць напісаным па-беларуску і
даслана на e-mail: piligrymka@tut.by .
       Апошні тэрмін - 15 чэрвеня.
       У лісце аўтар пазначае імя, прозвішча, нумар тэлефона і зваротны адрас.
       Найбольш змястоўныя працы будуць змешчаны на сайце www.piligrymka.by
                                                                                       уверх


       Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў
       Прыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз
беларускіх пісьменнікаў", працягваецца.
       Апошні тэрмін падачы - 1 траўня.
       Узрост удзельнікаў да 35 гадоў.
       Заяўкі можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У
лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары
тэлефонаў ды e-mail.
       Прэсавая служба СБП (lit-bel.org)
                                                                                        уверх


       Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва
      Міністэрства рэгіянальнага развіцця Польшчы, выконваючы функцыі Сумеснага органа
кіравання, абвяшчае конкурсны набор па Праграме Транспамежнага Супрацоўніцтва Польшча-
Беларусь-Украіна 2007-2013.
                                                                                       9
Апошні тэрмін падачы заявак – 14 чэрвеня.
                                             уверх




                                                      10

Más contenido relacionado

La actualidad más candente

La actualidad más candente (11)

Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
Kronika 19.04.2012
Kronika   19.04.2012Kronika   19.04.2012
Kronika 19.04.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
Kronika 20.09.2012
Kronika 20.09.2012Kronika 20.09.2012
Kronika 20.09.2012
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 

Destacado (9)

Rom asi
Rom asiRom asi
Rom asi
 
Bienvenida navidad maria[1]
Bienvenida   navidad maria[1]Bienvenida   navidad maria[1]
Bienvenida navidad maria[1]
 
Trabajo final de op irma paredes vorrath
Trabajo final de op irma paredes vorrath Trabajo final de op irma paredes vorrath
Trabajo final de op irma paredes vorrath
 
Agua
AguaAgua
Agua
 
Albùm maria
Albùm mariaAlbùm maria
Albùm maria
 
Mandara Porto das Dunas
Mandara Porto das DunasMandara Porto das Dunas
Mandara Porto das Dunas
 
Ref ley héroes nacionales
Ref ley héroes nacionalesRef ley héroes nacionales
Ref ley héroes nacionales
 
software libre
software libresoftware libre
software libre
 
Sinfoniaennegro
SinfoniaennegroSinfoniaennegro
Sinfoniaennegro
 

Similar a Kronika 23.03.12

Similar a Kronika 23.03.12 (20)

Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
 
Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012
 
Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 

Más de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Más de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

Kronika 23.03.12

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 10 (522) (23 cакавіка 2012 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёння ў выпуску: Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае!.................................2 Пятая гарадзенская дыктоўка адбудзецца 24 сакавіка............................................2 Гродзенскі выканкам забараніў мітынг да 25 сакавіка.............................................3 На TVP выйшаў фільм пра Андрэя Пачобута..............................................................3 Першая акцыя ў межах «Школы добрых справаў»..................................................4 BY_HUB – першы крок зроблены................................................................................4 Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў.....................................................5 Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»..........................................6 "Грамадзянская Беларусь" шукае валанцёраў у Чэхію............................................7 Міжнародныя парламенцкія стыпендыі ...................................................................7 .....................................................................................................................................8 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі .......................................8 Міжнародная студэнцкая канферэнцыя...................................................................8 Творчы конкурс “Вольнае слова” ...............................................................................9 Фотафестываль запрашае фатографаў...........................................................9 Piligrymka.by абвясціла конкурс.................................................................................9 Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў..............................................9 Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва.............................................................9
  • 2.  Падзеі:  уверх Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае! Імпрэза адбудзецца 27-29 мая ў Гродне. Як і ў 2007 і 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”. “Стартуй якасна” - такі лозунг сёлетняга Фэсту. Гэта заклік да журналістаў, якія робяць першыя крокі ў прафесіі. Фестываль “Твой стыль” - адзіны фэст для маладых журналістаў, які праводзіцца у Беларусі. У праграме імпрэзы плануюцца конкурс для пачынаючых журналістаў, майстар-класы і прэзентацыі ад прафесіяналаў, выставы, кінапрагляды, канцэрт. Сталым партнёрам ў арганізацыі Фэствалю ў Гродне з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (Мінск). Атрымаць больш інфармацыі пра Фестываль і заявіцца да ўдзелу ў ім можна на старонцы Фестывалю. Паводле http://t-styl.info  уверх Пятая гарадзенская дыктоўка адбудзецца 24 сакавіка Для дыктоўкі будзе абраны адзін з вершаваных тэкстаў Ларысы Геніюш, які прачытае Генадзь Бураўкін. Як звычайна, напісанне агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Гродне будзе спалучана з культурнымі імпрэзамі, салодкім пачастункам і невялічкімі прэзентамі для ўсіх удзельнікаў. Гэтым разам пасля дыктоўкі гродзенцаў чакае выступ Алеся Камоцкага і прэзентацыя двух апошніх выданняў выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка”. Кнігу ”Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы” “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы” (ліставанні паэткі - 420 лістоў, 366 з якіх публікуюцца ўпершыню,) прадставіць укладальнік Міхась Скобла. Сяргей Шапран прэзентуе кнігу “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў” – невядомыя раней творы пісьменніка, нататнікі за 1957 – 1972 гады – матэрыялы гродзенскага перыяду жыцця Быкава, што захоўваюцца ў малодшага сына пісьменніка. Дыктоўка распачнецца ў 14 гадзін па адрасе: вул.Будзёнага 48а, зала ва ўнутраным дворыку. Арганізатары імпрэзы – выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” і Таварыства Беларускай школы – абяцаюць мілую сяброўскую атмасферу і торт для ўсіх прысутных. Запрашаем усіх! Будзьма з мовай! 2
  • 3. Сёння гарадзенскаму "Таварыству Беларускай Школы" прыйшоў апошні ліст з адмовай на прадстаўленне памяшкання для правядзення беларускай дыктоўкі. Яшчэ ў лютым старшыня таварыства Таццяна Канопкіна, накіравала лісты ў гарвыканкам, Міністэрства адукацыі і Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы спаслаўшыся на план мерапрыемстваў Савета Міністраў па папулярызацыі кніг на беларускай мове і пашырэнню ўжывання роднай мовы сярод насельніцтва, але памяшканне так і не знайшлося. Паводле http://t-styl.info  уверх Гродзенскі выканкам забараніў мітынг да 25 сакавіка Гарвыканкам нарэшце даслаў афіцыйнае рашэнне за подпісам намесніка старшыні Ірыны Сенчанковай заяўнікам правядзення мітынгу ў Гродне. У адрозненне ад сталіцы, святочнае мерапрыемства на Дзень Волі ў горадзе над Нёманам забаронена. У сваёй адмове мясцовая ўлада бюракратычна спасылаецца на невыкананне заяўнікамі часткі 4 артыкулу 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Адзін з заяўнікоў мітынгу праваабаронца Уладзімір Хільмановіч адзначае, што такое рашэнне гарвыканкаму не стала нечаканасцю: “Гарадзенская ўлада ўжо даўно і яскрава засведчыла сваё негатыўнае стаўленне да нацыянальных каштоўнасцяў Беларусі, да вялікіх гістарычных датаў. Што датычыць самога зместу адмовы, то яна сфармулявана па прынцыпе “нельга, таму што нельга”. Як адзначае праваабаронца, з адмовы выразна бачна неэтычная фармулёўка чыноўнікаў у афіцыйным адказе грамадзянам: “Можна толькі здагадвацца, што гарвыканкам мае на ўвазе. Калі тое, што заява пададзеная не ў адпаведны тэрмін, то гэта не так – у адпаведнасці з Законам яна была пададзеная заказным лістом 7 сакавіка, у вызначаны заканадаўствам тэрмін. Словам, абсалютна некарэктная адмова”. Паводле http://t-styl.info  уверх На TVP выйшаў фільм пра Андрэя Пачобута Аўтары стужкі – гродзенскі сябра ГА “БАЖ” Ян Роман і супрацоўнік польскага тэлебачання Томаш Януліс. 19-хвілінны фільм называецца "Skazany na polskość", што значыць “Асуджаны да польскасці”. - Назва фільма абыгрываецца, - расказаў Ян Роман службе маніторынгу БАЖ. - "Skazany na polskość" і "Skazany za polskość": польскаць прысуд і віна Пачобута адначасова”. У фільме Андрэй Пачобут расказвае пра свой журналісцкі шлях, дзейнасць у польскай супольнасці. Бацька журналіста Станіслаў Пачобут апавядае пра род Пачобутаў-Адляніцкіх. Сярод герояў стужкі - сябры БАЖ Анджэй Пісальнік, Ігар Банцар, а таксама палітык Аляксандр Мілінкевіч і лідаркі “Саюза палякаў на Беларусі” Анжаліка Борыс і Анжаліка Арэхва. Прэм’ера фільма адбудзецца 24 сакавіка на канале “TVP Białystok” у 17.50 па польскім часе. Трэйлер да фільма пра А. Пачобута з сайта TVP Паводле http://t-styl.info 3
  • 4.  уверх Першая акцыя ў межах «Школы добрых справаў» Рэчы для аддзялення дзённага знаходжання маладых інвалідаў, кнігі для дома ветэранаў, вопратка для бяздомных і іншых людзей, якія маюць у ёй вострую патрэбу – усё гэта было перададзена 23 сакавіка слухачамі «Універсітэту Залатога Веку». Удзел у акцыі па зборы кніг і рэчаў брала некалькі дзесяткаў слухачоў УЗВ. На працягу чатырох дзён яна сабралі каля 200 кніг (частка з іх будзе перададзена ў бібліятэку гарадзенскай турмы), а таксама вялікую колькасць вопраткі і абутку. У межах «Школы добрых справаў» да канца вясны плануецца ажыццявіць яшчэ некалькі дабрачынных акцый. «Школа добрых справаў» з’яўляецца неад’емнай часткай працы «Універсітэту Залатога Веку», адной з мэтаў якога з’яўляецца сацыяльная актывізацыя сталых людзей. Паводле http://3sektar.by  уверх BY_HUB – першы крок зроблены Як выкарыстоўваць сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі на карысць грамадства – такой тэме быў прысвечаны першы трэнінг у межах праграмы BY-HUB, які адбыўся 17-18 сакавіка ў Гродне. Удзельнікі трэнінга з Гродна і Мінска, Брэста і Гомеля вучыліся са спосабамі фармавання з дапамогай інтэрнэта каманд для сваіх праектаў, знаёміліся з разнастайнымі тэхналогіямі пошуку інфармацыі і інтэрнэт-платформамі, удасканальвалі свае ўменні працы ў сацыяльных сетках. BY_HUB – гэта новая праграма ГА «Цэнтр «Трэці сектар», накіраваная на стварэнне пляцоўкі для абмену ідэямі і для зносін людзей, зацікаўленых у тэхналогіях інтэрнэту і эфектыўных камунікацыях дзеля павышэння якасці жыцця грамадства. Навучальная частка праграмы ўключае ў сябе майстар-класы, лекцыі-гасцёўні, баркэмпы, іншыя мерапрыемствы, якія будуць адпавядаць патрэбам і магчымасцям удзельнікаў. Заяўкі на ўдзел у першым трэнінгу ў межах праграмы падалі амаль 80 чалавек з розных рэгіёнаў краіны. У сувязі з вялікай колькасцю заявак у красавіку адбудзецца яшчэ адзін падобны трэнінг. Сачыце за інфармацыяй. Паводле http://3sektar.by  уверх 4
  • 5. Абвесткі:  уверх Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”. Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях: Асноўныя намінацыі: “Маё пакаленне” - Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны праблемам, поспехам, перспектывам людзей вашага пакалення. “Твой стыль” - Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет суразмоўцы, яго бачанне мінулага, сучаснага і будучага. “Свет вачыма”- Лепшы фотаздымак, прысвечаны штодзённаму жыццю людзей у канкрэтнай мясцовасці. Спецыяльныя намінацыі ад партнёраў Фестывалю: 1.“Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі! 2. «Нестандартная Беларусь». Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана” 3. “Еўрапейская будучыня Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь” 4. «Беларускае мысленне і адукацыя». Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы Ўніверсітэт”. 5. Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі. Заснавальнік намінацыі – сайт ampby.org 6. “Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі”.Заснавальнік намінацыі – Польскі часопіс пра медыі PRESS. 7. “Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”. Заснавальнік намінацыі – Таварыства “Зяленая сетка”. Апошні тэрмін - 1 мая. Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу - тут  уверх 5
  • 6. Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» Ініцыятыўная група Клуба еўрапейскіх настаўнікаў, ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ», Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія), Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь», Офіса за дэмакратычную Беларусь (Бельгія) і ПАГА «Рух «За Свабоду» запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў па гісторыі і сучаснасці Еўрапейскага кантынента і пра культурна-гістарычныя сувязі Беларусі і Еўропы прыняць удзел у Дзевятым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?». Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы. Каманды-пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў. Конкурс 2012 года будзе прысвечаны тэме «Еўрапейскія аб’яднанні: учора, сёння, заўтра». Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8–11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурса і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала могуць быць выкарыстаны настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваёй краіны. Конкурс 2012 года праводзіцца ў два этапы: 1. Паўфіналы – плануецца правядзенне некалькіх рэгіянальных паўфіналаў з удзелам заяўленых каманд. Месцы правядзення паўфіналаў будуць вызначацца з улікам тэрытарыяльнага размеркавання каманд (напрыклад – Брэст, Гродна, Мінск, Магілеў). 2. Фiнал (камандная гульня з удзелам пераможцаў паўфіналаў). Усе каманды–удзельніцы атрымаюць ад арганізатараў конкурсу памятныя дыпломы. Парадак правядзення і конкурсныя заданні паўфіналаў: 1. Прадстаўленне каманд (без ацэнкі); 2. «Гісторыя еўрапейскай інтэграцыі»: адкрыты тэст (з варыянтамі адказу); 3. «Пазнай краіну». З дапамогай сказаў-падказак, размеркаваных па ступені складанасці, трэба будзе пазнаць некалькі краін ЕС. Найвялікшую колькасць балаў атрымае каманда, якая пазнае большасць краін з выкарыстаннем меншай колькасці падказак; 4.«Ці ёсць будучыня ў Еўрапейскага Саюза?»: конкурс-разважанне (хатняе заданне). Крытэрыі ацэнкі: – Абгрунтаванасць тэзісаў (калі так, то чаму, калі не, то чаму); – Лагічнасць і паслядоўнасць выкладання; – Змястоўнасць, напоўненасць фактамі і прыкладамі; – Арыгінальнасць дэманстрацыі; – Рэгламент – 5 хвілін на выступ-разважанне. 5. Брэйн-рынг. Тэма: «Еўрааб’яднанні ў мінулым»; 6. Конкурс – сюрпрыз (на агульную эрудыцыю). Паважаныя сябры, калі Вы зацікаўлены прыняць удзел у конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?», просім даслаць заяўку на ўдзел у паўфінале на электронны адрас gken11@gmail.com , указаўшы: - Мясцовасць: - Навучальная ўстанова: - Кіраўнік каманды: - Узрост удзельнікаў каманды: -Кантакты: маб.тэл., mail: 6
  • 7. Апошні тэрмін - да 9 красавіка. Паўфіналы конкурса плануецца правесці ў перыяд з 28 красавіка па 1 мая 2012 г. Дакладны дзень і месца правядзення спаборніцтва для кожнай каманды будуць вызначаны пасля апрацоўкі ўсіх заявак да 20 красавіка. Транспартныя выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі, запланавана кава-паўза і агульны абед пасля падвядзення вынікаў поўфінала. Паводле http://nastaunik.info уверх "Грамадзянская Беларусь" шукае валанцёраў у Чэхію Чэская арганізацыя "Грамадзянская Беларусь" шукае валанцёра ў межах Еўрапейскай валанцёрскай службы на перыяд верасень 2012 – чэрвень/жнівень 2013 у Празе (Чэхія) ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў. Працоўная мова – ангельская. Абавязкі: - Лектарская дзейнасць для студэнтаў сярэдніх школ, паказ фільмаў і арганізацыя дыскусій. Мэта – пазнаёміць чэскіх школьнікаў з палітычнай сітуацыяй у Беларусі, гісторыяй, культурай, ладам жыцця. - Адміністратыўная дапамога офісу "Грамадзянскай Беларусі". Арганізатары аплочваюць дарогу, пражыванне, харчаванне, суткавыя выдаткі, курсы чэскай мовы. Каб узяць удзел, неабходна даслаць CV і кароткі матывацыйны ліста (1 старонка) на электронны адрас: info@civicbelarus.eu Апошні тэрмін падачы заявак - 10 красавіка. Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://ec.europa.eu/youth/youth-in-action-programme/ european-voluntary-service_en.htm Рассылка belngo.info  уверх Міжнародныя парламенцкія стыпендыі Нямецкі Бундэстаг прапануе міжнародныя парламенцкія стыпендыі (IPS) на 2013 год выпускнікам ВНУ з Беларусі - 5 месяцаў навучання ў берлінскім універсітэце і стажыроўкі ў дэпутатаў. Стыпэндыя прадугледжаная для ўладальнікаў дыпломаў вышэйшых навучальных установаў, якія цікавяцца палітыкай і актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю, а таксама маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы. На момант пачатку праграмы прэтэндэнты мусяць быць не старэйшымі за 30 год. Стыпендыяты змогуць прайсці 15-тыднёвую стажыроўку ў аднаго з дэпутатаў Бундэстагу. На перыяд 5-месячнага знаходжання ў Берліне ўдзельнікі будуць залічаныя ва ўніверсітэт імя умбальдта і атрымаюць магчымасць наведаць вучэбныя заняткі ў адным з трох берлінскіх універсітэтаў. Стыпендыя ўключае выдаткі на праезд, пражыванне і медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную суму на харчаванне. 7
  • 8. Падрабязная інфармацыя пра неабходныя дакументы – на сайце: http://www.bundestag.de/bundestag/europa_internationales/internat_austausch/ips/index.jsp Апошні тэрмін падачы заявак - 30 чэрвеня. Рассылка belngo.info (Паводле ampby.org)  уверх  Не спазніся!  уверх Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі Украінска-беларуская праграма нефармальнай грамадзянскай адукацыі моладзі “Майстэрня грамадзянскай актыўнасці” запрашае да ўдзелу моладзь з крытычным адкрытым поглядам на грамадства і шчырым жаданнем садзейнічаць зменам да лепшага ў сваім асяроддзі. Да ўдзелу ў 10-месячнай адукацыйна-практычнай праграме запрашаецца моладзь ад 18 да 25 гадоў, якая пражывае ў Беларусі і хоча змяніць сваё наваколле да лепшага. Задачай майстэрні з'яўляецца развіццё і навучанне моладзі праз рэалізацыю грамадскіх ініцыятыў. Апошні тэрмін – да 25 сакавіка. З пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў па эл.адрасе info.by@maysternya.org .  уверх Міжнародная студэнцкая канферэнцыя Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у міжнароднай студэнцкай канферэнцыі "Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі”, якая будзе праходзіць з 18 па 20 траўня ў Вільні, Літва. Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-лайн анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://bit.ly/ykhBpL Апошні тэрмін падачы заявак - 10 красавіка. Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю – на сайце: http://bit.ly/zsnlMM Рассылка belngo.info (паводле students.ehu.lt)  уверх 8
  • 9. Творчы конкурс “Вольнае слова” Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашае калег да ўдзелу ў штогадовым творчым конкурсе “Вольнае слова”. Апошні тэрмін – да 15 красавіка. Патрабаванні да афармлення матэрыялаў і падрабязнасці – тут Паводле http://baj.by  уверх Фотафестываль запрашае фатографаў Фатографы маюць магчымасць падаць заяўку на ўдзел у 9-м фотафестывалі Kaunas Photo, які пройдзе ў верасні ў Літве. Мэта выставы – рэпрэзентаваць фота-ментальнасць сучаснага грамадства, прасачыць адбіткі досведу праз сродкі масавай інфармацыі і мастацтва. Заяўкі прымаюцца на адрас festival@kaunasphoto.info Апошні тэрмін - да 15 красавіка. Паводле http://baj.by  уверх Piligrymka.by абвясціла конкурс Пераможца атрымае цудоўную магчымасць стаць пілігрымам і наведаць базіліку святога Пятра ў Ватыкане. Галоўная ўмова ўдзелу ў конкурсе – напісаць невялікае апавяданне на тэму: “Што шукае пілігрым?”, прыкладна на 4-6 тысяч знакаў. Апавяданне мусіць быць напісаным па-беларуску і даслана на e-mail: piligrymka@tut.by . Апошні тэрмін - 15 чэрвеня. У лісце аўтар пазначае імя, прозвішча, нумар тэлефона і зваротны адрас. Найбольш змястоўныя працы будуць змешчаны на сайце www.piligrymka.by  уверх Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў Прыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", працягваецца. Апошні тэрмін падачы - 1 траўня. Узрост удзельнікаў да 35 гадоў. Заяўкі можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары тэлефонаў ды e-mail. Прэсавая служба СБП (lit-bel.org)  уверх Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва Міністэрства рэгіянальнага развіцця Польшчы, выконваючы функцыі Сумеснага органа кіравання, абвяшчае конкурсны набор па Праграме Транспамежнага Супрацоўніцтва Польшча- Беларусь-Украіна 2007-2013. 9
  • 10. Апошні тэрмін падачы заявак – 14 чэрвеня.  уверх 10