2. БРЫФ
навагодні перыяд – цудоўны час для таго, каб
зрабіць невялікі душэўны праект, які можа
атрымаць добрае асвятленне ў анлайн-СМІ. таму
перад агенцтвам стаяла задача
распрацаваць PR-праект, які:
• умацуе лаяльнасць аўдыторыі ў эмацыянальны
навагодні перыяд,
• дапаможа кліенту замацаваць за сабой
тэрыторыю інавацыйнасці,
• працягне паслядоўна
развіваць платформу падтрымкі
праектаў нацыянальнай культуры і беларускай
мовы.
3. МЭТАВАЯ АЎДЫТОРЫЯ
Smart&Hi-tech
Маладыя і прагрэсіўныя людзі, якія карыстаюцца некалькімі
гаджэтамі, нават адначасова. Яны амаль не размаўляюць
пры дапамозе галасавой сувязі і СМС, а аддаюць перавагу
месенджарам. На «ты» з тэхналогіямі, сочаць за навінкамі,
любяць тэсціраваць новыя праграмы і інструменты. Любяць
усё новае і незвычайнае.
4. ІДЭЯ
Спецыяльна да новага года мы распрацавалі першы
беларускамоўны бот Для месенджара telegram, які набірае
папулярнасць, а таксама дапоўнілі яго камплектам яркіх
навагодніх стыкераў.
самі боты – гэта простыя аўтаматызаваныя сістэмы, якія
выконваюць адну цікавую функцыю ў рамках месенджара.
5. РЭАЛІЗАЦЫЯ
Як гэта працуе:
1. трэба дадаць імя бота Vinshavanki ці @vinshavatar
у радок пошуку месенджара telegram і націснуць Start;
2. напісаць боту, каго вы хочаце павіншаваць: напрыклад,
маму ці брата;
3. скапіраваць віншаванне і адправіць яго ў любым
месенджары або па СМС.
Таксама карыстальнік мог усталяваць набор навагодніх
стыкераў і выбраць неабходны для адпраўкі разам
з текстам.
7. ВЫНІКІ
Velcom даў магчымасць павіншаваць сяброў і блізкіх
на роднай мове і больш арыгінальна, чым звычайна.
Адметнай рысай праекта стала яго інавацыйнасць і яркая
нацыянальная тэматыка.
У першыя тры днi кампанii Было размешчана больш
за 12 PR-публікацый пра Telegrambot.
мы звязаліся з беларускамоўнымі лідарамі меркаванняў,
якія пратэсціравалі бота і далі станоўчы водгук на сваіх
старонках у сацыяльных сетках.
За 12 дзён з ботам было пачата 1905 дыялогаў.
1327 карыстальнікаў telegram дадалі нашы стыкеры.